Думаць Беларусь#252

​​ Слоўнікавы запас: БЛАКЧЭЙН

@journalby , Лятучы ўніверсітэт і Blog-Tv Trixter запускаюць новы сумесны праект пад назвай "Слоўнікавы запас".

Свет змяняецца ўсё хутчэй, і каб не адстаць ад яго імклівага развіцця, трэба кожны дзень дазнавацца пра нешта новае. Разам з вядучымі беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, экспертамі і практыкамі ў розных галінах мы будзем спрабаваць фармаваць "слоўнікавы запас" сучаснага чалавека, разбіраючыся з тэхнічнымі, сацыяльнымі, культурнымі навацыямі, якія сыплюцца на нас з усіх бакоў.

І першая тэма, з якой мы пачнем — блакчэйн. Слова, якое сёння ва ўсіх на слыху, асабліва дзякуючы біткойну і іншым крыптавалютам, распаўсюд якіх хвалюе не толькі розумы кіраўнікоў дзяржаў і банкаў, не толькі гульцоў на віртуальных біржах, але і многіх людзей, якія не маюць ніякіх прамых адносін да карыстання крыптавалютамі, але якія спрабуюць зразумець, "а як гэта". Блакчэйн — гэта тая платформа, якая зрабіла з’яўленне крыптавалют магчымым, але яго сэнс і патэнцыял значна шырэйшыя. Разбіраемся ў тэме разам з дырэктарам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэем Ягоравым і прадпрымальнікам, страхаўшчыком, "блакчэйн-евангелістам" Сяргеем Казлоўскім.

#Лятучы #ЦЕТ #blockchain

Все посты канала