Думаць Беларусь#281

​​ Безбар’ернае асяроддзе — гэта не пандус, а сродак самастойнасці (Фота)

У Століне, як і ў яшчэ чатырох беларускіх гарадах, грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі рэалізуецца міжнародны праект "Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі" ("Павестка 50").

Кампанія "Павестка 50" здзяйсняецца пры падтрымцы ЕС у партнёрстве з Фондам TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй "Еўрапейскі дом" (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, кансорцыум "ЕўраБеларусь" і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

#СМИ #ЦЕТ

Все посты канала