14-17 снежня ў Мінску — фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus
Галоўная місія фестывалю Watch Docs Belarus — прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання. Фільмы і дыскусіі сёлета прысвечаныя тром асноўным тэмам: папулізму, памяці і вялікаму свету, у якім мы ўсе жывем.
Фестываль праводзіцца ўжо ў трэці раз, і ўпершыню ён выходзіць на вялікі экран — адной з пляцовак фестывалю стане кінатэатр "Мір".
Фестываль не мае буйных спонсараў. Ён арганізаваны на сродкі, сабраныя праз краўдфандынг, з дапамогай валанцёраў і па ініцыятыве грамадскай арганізацыі "Звяно". Вы яшчэ можаце паспець падтрымаць праект праз платформу Talaka.by !
#СМИ #Лятучы