Хто выйграе літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца ў гэтым годзе?
❗ Сачыце за цырымоніяй надання прэміі на Blog Tv Trixter у анлайн-праграме "Віно са спецыямі" 31 кастрычніка, пачатак — а 19-й гадзіне.
‼ Альбо прыходзьце на саму цырымонію (крэатыўная прастора "ОК16" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны, але патрэбна зарэгістравацца .
Прэмія імя Ежы Гедройца — гэта незалежная літаратурная прэмія. Яе наданне можна смела называць адной з галоўных культурных падзей года ў Беларусі.
У шорт-ліст Гедройца-2017 увайшлі сем намінантаў: Зміцер Бартосік, Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрусь Горват, Сяргей Календа, Валер Гапееў і Аляксей Талстоў.
Напярэдадні з прэтэндэнтамі на атрыманне прэміі былі зладжаныя сустрэчы ў межах праграмы "Віно са спецыямі" .
Вядучыя праграмы "Віно": Дар'я Трайдэн і Арамаіс Міракян.
📣 Чат для зваротнай сувязі #Trixter #video