У 2018-2019 універсітэцкім годзе Лятучы ўніверсітэт НЕ АБВЯШЧАЕ агульную адукацыйную праграму.
Але ўніверсітэт не спыняе сваёй актыўнасці , і адукацыя па-ранейшаму будзе ісці праз супольнае мысленне.
Гэты год у Лятучым будзе засяроджаны на рэфлексіі і абмеркаванні новага месца і функцый універсітэта ў сучасным грамадстве — увогуле і ў Беларусі — у прыватнасці:
• З кастрычніка пачне працаваць рэгулярны ўніверсітэцкі семінар . Сачыце за абвесткамі на сайце Лятучага , у Фэйсбуку або тут!
• Таксама з кастрычніка, як паведамлялася вышэй, аднаўляе сваю працу традыцыйны Мінскі метадалагічны семінар .
• Цягам года Лятучы будзе абвяшчаць асобныя курсы, семінары ці майстэрні. Сябры Калегіума Лятучага будуць браць удзел у дыскусіях, канферэнцыях і іншых інтэлектуальных падзеях. Сачыце за абвескамі і падзеямі!
• На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта прадстаўлены комплекс курсаў, што прапануюць розныя праблемныя тэмы, а таксама розныя фарматы мыслення. Рэгіструйцеся і вывучайце!
Распраўляем крылы!