16 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах выставачнага праекта "Беларусь і Біблія" адбудзецца лекцыя "Біблія і цывілізацыйная мадэль. Шлях Бібліі да Беларусі і шлях Беларусі да Бібліі" біблеіста, доктара сакральнай тэалогіі Ірыны Дубянецкай.
Сустрэча пачнецца а 18-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).