Беларускі Калегіюм абвесціў набор на 2018/2019 навучальны год
Прапануецца навучанне па чатырох спецыялізацыях:
• Філасофія/літаратура. У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча "Тэорыя і практыка пісьма";
• Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы. У аснове — семінар Ігара Бабкова "Гісторыя беларускай думкі";
• Параўнальныя даследаванні цывілізацый. У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай "Культурныя коды цывілізацыі Захаду";
• Культурная аналітыка. У аснове — аўтарскі семінар Максіма Жбанкова "Вербальны дызайн культурнага тэксту".
Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 года. Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя.
Пачатак заняткаў — з лістапада 2018 года. Навучанне бясплатнае.