Андрэй Ягораў, у сваю чаргу, анансуе майстэрню Уладзіміра Мацкевіча "Кухня аналітыкі" такімі словамі:
"Калі час ад часу ў мяне атрымоўвацца напісаць добры аналітычны тэкст, то гэта дзякуючы навучанню ва Уладзіміра Мацкевіча.
У 1999 годзе я свядома прыйшоў вучыцца палітычнай аналітыцы ў Мацкевіча. У той час, прачытаўшы некалькі ягоных тэкстаў, я быў моцна ўражаны тым, што напісаныя ў 1994-1996 гадах тэксты захоўвалі сваю актуальнасць і праз пяць год. А некаторыя з іх захоўваць сваю актуальнасць і зараз.
Але папярэджваю: насамрэч, Мацкевіч не вучыць — у яго можна толькі навучыцца самому. Ці не навучыцца".
Майстэрня пачынае сваю працу з панядзелка 15 кастрычніка. Зарэгістравацца, каб стаць удзельнікам, можна тут .