Заява Лукашэнкі пра тое, што БРСМ можна было б надаць уладныя паўнамоцтвы — гэта пустаслоўе, кажа ў інтэрв'ю "Белсату" метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Маўляў, фактычна ўлады ў Беларусі не маюць нават тыя, хто павінен — Палата прадстаўнікоў ці Савет міністраў.
"БРСМ створаны, як і калісьці БПСМ, як інструмент рэалізацыі ўлады і ўздзеяння на моладзь. Дзе і калі хто-небудзь бачыў, каб інструменту надавалася ўлада? — тлумачыць Уладзімір Мацкевіч. — Моладзь разглядаецца проста як тое, што небяспечнае, але павіннае быць пад кантрольным. Менавіта дзеля кантролю над моладдзю і ствараюцца такія арганізацыі, як БРСМ".