Гісторык Алесь Смалянчук паведаміў пра выхад з друку доўгачаканай кнігі, прысвечанай другому прэм'ер-міністру БНР: "Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю".
Бліжэйшымі днямі кніга будзе прэзентаваная публічна: 6 лістапада — у Гродна , 15 лістапада — у Мінску.
З гэтай нагоды прапануем узгадаць змест публічнай лекцыі "Палессе і Скірмунты (па матэрыялах вуснай гісторыі)" , што была прачытаная сп. Смалянчуком 28 лютага 2014 года ў межах цыклу "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта.