Адносіны ўладаў Беларусі да Еўразійскага эканамічнага саюза мяняюцца ад полюса да полюса. Кіраўніцтва краіны то заяўляе, што эканамічны саюзы — ледзь не адзіны паратунак, то рэзка крытыкуе за несправядлівасць. Як будуць развівацца стасункі Беларусі і ЕАЭС?
"Чым канчаюцца ўсе гандлёвыя войны з Расіяй? У адным мы выйгралі, у іншым прайгралі. Так будзе і зараз. Як кан’юнктура складзецца, мы не ведаем. Вельмі шмат вось гэтых палітычных чыннікаў, якія задзейнічаныя тут. Але відавочна, што кожны канфлікт раней канчаўся нейкаю формай новай дамоўленасці. І гэты канфлікт скончыцца гэтак сама", — тлумачыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
Глядзіце болей — у праграме "Размова тыдня" са Святланай Калінкінай на "Белсаце":