Переслано из: Дыярыуш карпаранцкі
Беларуская ўніверсітэцкая карпарацыя „Convent Ludenia“ ўчора адсвяткавала Дзень Св. Люцыі.
Паводле юліянскага календару, на Святую Люцыю (13 снежня) прыпадаў дзень зімовага сонцастаяння, таму з даўніх часоў гэты дзень святкуецца як дзень перамогі свету над цемраю, сілаў дабра над сіламі злосці.
Дарэчы, хто не ведае, падкажу, што са Святой Люцыяй большасць з нас знаёмыя ў вобразе Снягуркі.
Дзень Св. Люцыі шырока адзначаецца ў акадэмічным асяродку Паўночнай Еўропы, бо ад гэтага дня шмат у якіх універсітэтах пачыналіся калядныя канікулы.
#Навіны #ConventLudenia #Беларусь