Ва ўзаемаадносінах паміж кіраўніцтвамі Беларусі і Расіі не перастае іскрыць.
Найважнейшым са спрэчных пытанняў застаюцца пытанні будучых коштаў на газ і кампенсацыі з боку Расіі за т.зв. "падатковы манеўр".
Праблема нафтагазавых зніжак і прэферэнцый сведчыць, што Лукашэнка не разумее пытанняў нацыянальнай бяспекі Беларусі ў стратэгічным сэнсе, сцвярджае ў інтэрв'ю "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
"Беларусі даўным-даўно трэба было перайсці на сусветныя кошты на энерганосьбіты, бо без гэтага немагчыма стварыць канкурэнтаздольнай прамысловасці ў краіне. І толькі таму, што няма сапраўднага прыватнага бізнесу, мы да сёння чапляемся за велізарную залежнасць ад Расіі".
Што тычыцца дзяжурнай рыторыкі Лукашэнкі пра любоў да Расіі, то гэта можа сыграць як супраць яго, так і супраць нашай краіны:
"Рускі свет" і тая ідэалогія, якая цяпер пануе ў Расіі, увогуле не дазваляе зразумець такой каштоўнасці, як нацыянальны суверэнітэт нейкай іншай краіны. Для іх Расія — гэта ўсё", — кажа Уладзімір Мацкевіч.