Думаць Беларусь#1256

Шчодрых Калядаў і шчаслівага Новага года жадае вам Лятучы ўніверсітэт!

Жадаем, каб свет быў адкрытым, захапляльным і поўным магчымасцяў. Хай сяброўства і супраца дапамагаюць і падтрымліваюць. Хай мары застаюцца амбітнымі, а мысленне знаходзіць новыя і новыя выклікі!

Важнае, што з намі здарылася ў 2018 годзе:

• Форум "Месца сустрэчы: Будучыня"

Важны крок на шляху дыялогу паміж тымі, хто рухае тэхнічныя інавацыі ў Беларусі, і тымі, хто асэнсоўвае новыя саціальныя і гуманітарныя выклікі. Сучасная адукацыя, штучны інтэлект, лічбавая бяспека і змены ў самаразуменні чалавекам самога сябе — пытанні, паднятыя і прынятыя да роздуму і пошукаў інтэлектуальных і практычных адказаў.

• Летняя школа і гульня ў ІТ-краіну

Завяршэнне школ магістраў гульні і гульня ў Беларусь тэхналагічнай эры. Самавызначэнне ў новых умовах і пошук адэкватных спосабаў апісання змен, якія адбываюцца, новых абставін і працэсаў, што запушчаныя. Крытыка форм мыслення будучыні краіны і вызначэнне найбольш значных кропак напружання ў далейшым развіцці.

• Шэсць новых найцікавейшых анлайн-курсаў

Папаўненне нашай дыстанцыйнай платформы новымі тэмамі і праблемамі, якія можна вывучаць самастойна. Практычная палітыка, "Кніга Роду", метамарфозы грошай і гісторыя Мінскай школы фатаграфіі — усё гэта элементы пазла беларускага кантэксту і падставы для разготвання мыслення.

• Сустрэча з Адамам Міхнікам у Мінску

Сустрэча з легендай нонканфармізму і інтэлектуальнага супраціву. Разуменне, што кожны час (што час савецкі, што час постсавецкай трансфармацыі, што час сучаснага аўтарытарнага рэваншу) патрабуе сваіх этычных і палітычных рашэнняў, патрабуе пастаяннага адказу на падставовыя пытанні чалавечага жыцця, вызначэння дзе "светлы", а дзе "цёмны" бок, і, нарэшце, самавызначэння, на якім баку ты сам.

Все посты канала