Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў кажа пра актуальную сітуацыю беларуска-расійскіх дачыненняў — у выпуску праграмы "Прасвет" на "Белсаце":
"На расійскім баку зараз ёсць такая больш кансалідаваная пазіцыя эстэблішменту наконт таго, што субсідыі для Беларусі мусяць скончыцца, а калі яны працягнуцца, мусіць быць больш паглыбленая "інтэграцыя" ў склад Расіі.
Жадання парваць са схемай расійскіх субсідый у кіраўніцтва Беларусі пакуль што не бачна. І, як і казалі на працягу ўсіх гадоў кіравання Лукашэнкі, менавіта гэтая схема стварае галоўную небяспеку незалежнасці Беларусі.
Лукашэнка раней ці пазней сыдзе. Але страта краіны — гэта праблема для беларусаў, для нацыі, для народа — для тых, хто тут жыве, а не для гэтага рэжыму".