Кожны з курсаў, якія будуць ісці ў вясновым семестры Лятучага ўніверсітэта , варты асобнага прадстаўлення.
Пачнем з курсаў тых, хто ўпершыню выступае выкладчыкам для супольнасці і слухачоў.
Курс: "Трансфармацыя чалавечага самаразумення ў эпоху біятэхналогій" .
Таццяна Шчытцова прапануе разабраць сутнасць крызісу самаразумення сучаснага чалавека, якая справакавана развіццём біятэхналогій. А таксама паспрабаваць супольна шукаць рашэнні новых маральных праблем.
Тэма будзе прадстаўлена ў межах інтэнсіўнага 2-дзённага варкшопу.
#Лятучы