23-25 лютага ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе Міжнародны фестываль нефільтраванага кіно .
У гэтым годзе пляцоўкамі фестывалю стануць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, кінатэатр Velcom Cinema, культурны інкубатар Ок16, Музей гісторыі беларускага кіно, Арт-прастора "Мёд".
Фестываль прыме гасцей з Аўстрыі, Бразіліі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Ірана, Канады, Малайзіі, Перу, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Швецыі.
#Лятучы