Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава
Вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе 15 сакавіка ў мінскім клубе "Брюгге".
Тыя, хто любіў і шанаваў паэта, адмыслова рыхтуюцца да гэтай падзеі. Упершыню за доўгі час у арыгінальным гучанні са сцэны будуць зайграныя даўнія хіты гуртоў "Новае Неба", "N.R.M.", "Бонда" аўтарства Міхала, адносна свежыя песні на ягоныя вершы ў выкананні "IQ48" і Змітра Вайцюшкевіча, а таксама зусім новыя творы ад гуртоў "MorkvoЦвет" і "Harotnica". Да згаданых выканаўцаў далучыцца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віаланчэлістка Юлія Глушыцкая, а весці імпрэзу будзе Аляксандр Памідораў. Ладзіць канцэрт партал TuzinFM.by.
#Лятучы