"Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю" (Фота)
У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.
У 2015 годзе Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю, якая прадугледжвае роўнасць правоў усіх катэгорый насельніцтва. Але каб увасобіць палажэнні Канвенцыі, не дастаткова проста падпісаць дакумент. Дзеля гэтага ў Беларусі рэалізуецца кампанія "Павестка 50", накіраваная на імплементацыю асноўных палажэнняў Канвенцыі ў мясцовых супольнасцях.
Кампанія "Павестка 50" ладзіцца пры падтрымцы ЕС у партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй "Еўрапейскі дом" (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
#EaPcivilsociety