Думаць Беларусь#577

​​ ​​ "Колер Беларусі" атрымаў прэмію "Залатая літара"

19 сакавіка ў кнігарні "Логвінаў" пісьменнік Адам Глобус уручыў сваю штогадовую "суб’ектыўную" прэмію "Залатая літара" за лепшую кнігу 2017-га года.

У спісе намінантаў на прэмію былі таксама кнігі "Выяўленчае мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя" Міхаіла Баразны, "Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі" Віктара Корбута і Дзмітрыя Ласько, "Абдымкі" Алеся Ліпая і "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега" Людмілы Рублеўскай, але ў выніку прэмія была прысуджана дызайнерскаму альбому "Колер Беларусі" Міхала Анемпадыстава.

#Лятучы

Все посты канала