Віншавальныя словы ад каардынатара Лятучага ўніверсітэта Таццяны Вадалажскай:
Дарагія сябры!
Шчыра віншую ўсіх з нашым Беларускім Святам!
Гэты дзень натхняе і надае моцы.
Ён дае нам кропку адліку і вяртае нашае мысленне і самаразуменне да гістарычных маштабаў і вымярэнняў. Звязвае мінулае і будучыню!
Сёння мы аддаем пашану нашым продкам, што шчыра і вольна шукалі Незалежнасці нашай краіне і яе народам. Мы абапіраемся на гэтыя падмуркі і крочым далей для будучыні.
Жыве Беларусь!
#Лятучы