Думаць Беларусь#675

​​ ​​ Выданне кнігі "Аповед пра Шакунталу" — трэцяй у серыі перакладаў з санскрыту

Беларусь яшчэ вельмі слаба знаёма з індыйскай літаратурай, многія творы якой, між тым, уваходзяць у залаты фонд не толькі індыйскай, але і сусветнай літаратурнай спадчыны.

Запушчаны збор сродкаў на выданне беларускага перакладу кнігі "Аповед пра Шакунталу" — ужо трэцяй кнігі ў серыі перакладаў з санскрыту.

Беларускі пераклад унікальны тым, што імкнецца захаваць арыгінальныя санскрыцкія паэтычныя памеры, не падмяняючы іх на прынятыя ў еўрапейскай традыцыі.

Аўтар перакладу — Ігар Кулікоў, паэт, перакладчык, мовавед, знаўца санскрыту, сябра Калегіума Лятучага ўніверсітэта.

Все посты канала