Думаць Беларусь#683

​​ Ілюстраваны ўрывак з альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":

СІНІ

"...тут сіні колер, які маркіруе тое, што па-ангельску называецца outer space — навакольны, знешні, адкрыты космас. Ён не агрэсіўны — ён незразумелы, чужы. Ягоная незразумеласць нявызначаная, яе межы размытыя, таму прастора іншасвету і маркіруецца падобным у сваёй неакрэсленасці сінім (у ягоным архаічным значэнні).

Іншасвет у беларускай народнай культуры не ўяўляецца абсалютным злом, гэта іншы, не засвоены і не зразумелы нам паралельны свет, з якім можна нават камунікаваць і дамаўляцца, калі рабіць гэта ўзважана. Казка "Сіняя світа навыварат пашыта" — прыклад такога супрацоўніцтва..."

Нагадаем, да заканчэння краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні альбома засталося 21 дзень.

#Лятучы

Все посты канала