Ілюстраваны ўрывак з альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":
ШЭРЫ/ЗЯЛЁНЫ
"Шэры і зялёны — два зусім розныя колеры, але абодва яны ў беларускім культурным краявідзе найчасцей прысутнічаюць не як фарбы, а ў выглядзе нефарбаваных паверхняў, рэчаў і, шырэй, прасторы. Гэтую прастору можна ўмоўна падзяліць на прыродную і створаную чалавекам.
Шэры — гэта перадусім тое, што створана чалавекам.
Адпаведна, зялёны — гэта прырода, натуральнае асяроддзе, якое было для нашых далёкіх продкаў засвоенай часткай космасу, крыніцай жыццёва важных рэсурсаў і адначасова домам. Зялёны колер быў да нас, прысутнічае ў гэтым свеце незалежна ад нас і, хутчэй за ўсё, пасля нас застанецца, таму спачатку пра створанае чалавекам — пра шэры."
Нагадаем, да заканчэння краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні альбома засталося 20 дзён.
#Лятучы