Шаноўныя сябры!
Дзякуй вялікі за вашую падтрымку і ўнёскі!
Немагчыма пералічыць усіх, бо нас больш за 370 чалавек, хто далучыўся да кампаніі па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Асобны дзякуй Фонду "Добра", які стаўся галоўным спонсарам гэтага выдання. А таксама бібліятэцы Kamunikat.org і салону Premium-Decor, што зрабілі значныя ўнёскі.
Усе разам мы зрабілі магчымым гэтае выданне.
Тыраж будзе большым за 1000 экземпляраў.
Кніга будзе, і, спадзяемся, нас усіх яна зробіць трохі больш глыбокімі, гарманічнымі і разумнымі.
Мы ўжо дапрацавалі з макетам (бо гэта перавыданне) і цягам месяца разлічваем атрымаць наклад у Мінску. Як кніга будзе ў нас, мы адразу паведамім усім. Прызначым месца і час, дзе яе можна будзе забраць, а таксама дашлем па пошце ўсім, хто не зможа забраць яе асабіста.
#Лятучы