На фота — Андрэй Ягораў і Улад Вялічка падчас учорашняга брыфінгу па выніках удзелу ў пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь.
Прадстаўнікі грамадскай супольнасці давялі да ўдзельнікаў афіцыйнага еўрапейска-беларускага дыялогу сваю пазіцыю па пытаннях:
• Балонскага працэсу і ўключэння Беларусі ў еўрапейскую сістэму вышэйшай адукацыі;
• энергаэфектыўнасці і выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі;
• рэалізацыі Дэкрэта № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".
#EaPcivilsociety