Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства звярнуўся з віншавальным лістом з нагоды святкавання Дня Еўропы.
Дзень Еўропы, які традыцыйна адзначаецца 9 траўня, гэта нагода звярнуцца да падмуркаў, згадаць ідэі, якія некалі аб’ядналі і замірылі еўрапейскія краіны і народы, якія і да гэтага часу захоўваюць сваю актуальнасць. Асновы Еўрапейскага Саюза — салідарнасць, прагненне міру і эканамічная кансалідацыя, прынеслі свой плён і сталі бясспрэчнымі каштоўнасцямі сучаснай Еўропы.