Думаць Беларусь#893

18 траўня ў Мінску — Палескія балоты ў кнігарні "Логвінаў"

Ужо ў гэтую пятніцу ў кнігарні "Логвінаў" адбудзецца прэзентацыя новай кнігі аўтара нон-фікшн з Беласточчыны Ганны Кандрацюк "Па Прыпяці па Нобель: рэпартаж з краіны балот і бурштыну".

Аўтар прадставіць сваю новую кнігу, распавядзе пра ўражанні ад беларуска-ўкраінскага Палесся, ад сустрэч з тамтэйшымі жыхарамі, знаёмства са старадаўняй культурай Палесся.

Разам з Ганнай Кандрацюк на вечарыне выступяць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч і галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай газеты "Ніва", дырэктар "Радыё Рацыя" Яўген Вапа (Беласток).

Ганна Кандрацюк нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт, ад 1993 года працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва", з’яўляецца аўтарам шматлікіх рэпартажаў, як з Падляшша, так і з Беларусі ды Украіны. Піша на беларускай і польскай мовах. Жыве ў Беластоку.

Прэзентацыя адбудзецца ў кнігарні "Логвінаў" (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Все посты канала