Думаць Беларусь#920

​​ Навіны краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая паспяхова завяршылася 26 красавіка.

Таццяна Вадалажская, аўтар праекта, паведамляе :

Шаноўныя сябры!

Яшчэ раз хачу падзякаваць за вашую падтрымку!

Агулам у нас атрымаласяя зрабіць так, каб наклад кнігі Міхала Анемпадыстава быў 1700 экземпляраў. Гэта вельмі прыемна і важна, бо азначае, што шмат беларусаў будуць мець магчымасць атрымаць гэтую кнігу!

Мы крыху затрымліваемся з друкам. Але тыпаграфія абяцала ўсё зрабіць да 15 чэрвеня. Гэта азначае, што не пазней за 20 чэрвеня (бо кнігі павінны яшчэ даехаць) я змагу пачаць перадаваць вам кнігі.

Моцна выбачаюся за гэтую затрымку. І спадзяюся на разуменне.

Як толькі наклад будзе ў Мінску, адразу звяжуся з вамі і паклічу на сустрэчу.

З павагай і ўдзячнасцю, Таццяна.

Все посты канала