Думаць Беларусь#936

​​ 5 чэрвеня ў Мінску — дыскусія "Дзе Беларусь на мапе Балонскага працэса?"

25 траўня ў Парыжы завяршылася двухдзённая канферэнцыя міністраў адукацыі Еўропы. На ёй сярод іншых вырашалася пытанне, ці застанецца Беларусь у Балонскім працэсе.

Як вынікае з Дэкларацыі канферэнцыі, не гледзячы на тое, што наша краіна не выканала патрабанні Дарожнай мапы, яна застаецца ў Балонскім працэсе, але, як і раней, з пэўнымі ўмовамі. Канферэнцыя прапанавала Беларусі стратэгію на 2018-2020 гады, выкананне якой павінна зняць тыя "сутнасныя праблемы", якія замінаюць паўнавартаснаму ўдзелу краіны ў працэсе гарманізацыі вышэйшай адукацыі ў Еўропе.

Супольнасць Global Shapers ладзіць дыскусію, каб абмеркаваць гэтыя навіны і вынікі канферэнцыі.

Спікеры дыскусіі: Уладзімір Дунаеў, Іна Кулей, Хрысціна Рыхтэр.

Все посты канала