Думаць Беларусь#975

​​ 23 чэрвеня ў Мінску — экскурсія "Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці"

Школа мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" запрашае на незвычайную экскурсію ў межах праекта "Святло з неба".

У маршруце першай экскурсіі два аб’екты: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-х гадоў ХХ стагоддзя.

Падчас экскурсіі будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў, для чаго і для каго яны ствараюцца.

Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.

Все посты канала