Думаць Беларусь#979

​​ ​​ ​​ Паведамленне ад Таццяны Вадалажскай, аўтара праекта па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":

Прывітанне! Дзякуй вам за падтрымку і вытрымку!

27 чэрвеня, нарэшце, кнігі ўжо будуць ў Мінску!

Моцна выбачаемся за затрымку і радыя будзем як мага хутчэй перадаць вам вашыя экзэмпляры.

Калі ласка:

• 12 ліпеня ў 19.00 у Культ. цэнтры "КОРПУС" (прасп. Машэрава, 9) адбудзецца імпрэза, прысвечаная кнізе. Будзем глядзець, слухаць і разумець, разам з Раманам Падалякам і Зміцерам Лук'янчыкам. Там можна забраць і свае кнігі. Будзем чакаць вас!

Калі не атрымліваецца 12 ліпеня ці трэба раней:

• 27 чэрвеня з 19.00 да 21.00 я буду з кнігамі ў кнігарні "Логвінаў" (прасп. Незалежнасці, 37а).

• Пачынаючы з 28 чэрвеня, кнігі можна самастойна забраць у офісе "Улея" (вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, офіс 1), з 9.00 да 18.00 (па працоўных днях).

• Калі для вас зручней нейкі іншы варыянт — пішыце. Будзем сустракацца!

• Калі вы жывеце ў іншым горадзе ці краіне і жадаеце атрымаць кнігу па пошце, нагадваем, што перасылка за кошт атрымальніка.

• У сярэдзіне жніўня мы прызначым яшчэ адну сустрэчу для тых, хто не зможа забраць раней.

Каб нам з'арыентавацца як вам зручней забраць свае кнігі, калі ласка, запоўніце форму: "ЗАБРАЦЬ КНІГУ" .

Все посты канала