14 ліпеня — экскурсія па маршруце: Пяршаі-Налібакі-Івянец-Ракаў: "Шэдэўры манументальнага мастацтва беларускіх храмаў"
Экскурсія ладзіцца ў межах праекта "Святло з неба" супольна Школай мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" і праектам "Навуковыя падарожжы".
У цыкле экскурсій "Святло з неба" вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае ўнікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.
Пачнецца маршрут з наведвання касцёла Св. Юрыя ў Першаях. Далей экскурсія рушыць у Налібакі, наведае касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, праваслаўны храм Св. Арханёла Міхаіла, капліцу і браму XIX ст. Пасля гэтага чакае Івянец і адразу тры храмы: касцёл Св. Міхала Арханёла ("Белы касцёл"), касцёл Св. Аляксея ("Чырвоны касцёл") і царква Св. Ефрасінні Полацкай. Скончыцца маршрут у Ракаве, прыпынкі: Спаса-Праабражэнскай царква, каталіцкая капліца Св. Ганны, касцёл Маці Божай Ружанцовай і іншыя культурна-гістарычныя месцы горада.
Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.