12 ліпеня ў Мінску — "Чуць. Бачыць. Разумець" . Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.
У імпрэзе возьмуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатар кампаніі па выданні кнігі Таццяна Вадалажская.
Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by. На імпрэзу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі кампаніі, каб атрымаць свае асобнікі, а таксама тыя, хто хоча пазнаёміцца з кнігай і набыць яе.