Думаць Беларусь#996

12 ліпеня ў Мінску адбылася прэзентацыя пасмяротнага перавыдання альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі". Прапануем вашай увазе відэазапіс імпрэзы .

Таксама нагадваем, што калі хтосьці з удзельнікаў кампаніі па перавыданні кнігі яшчэ не атрымаў свой асобнік, то гэта можна зрабіць, завітаўшы ў офіс Ulej.by (Мінск, вул. Ленина, д. 50, 3-і паверх, офіс 1) з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні. Калі гэта зусім нязручна, то можна звярнуцца да каардынатара праекта Таццяны Вадалажскай праз электронную пошту: tvodol@gmail.com ці напісаўшы ёй прыватнае паведамленне ў Фэйсбуку .

Альбом "Колер Беларусі" можна ўжо набыць у "Акадэмкнізе" — ён уваходзіць топ продажаў кнігарні гэтага лета .

Все посты канала