Паведамленне ад Таццяны Вадалажскай, аўтара праекта па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":
Прывітанне! Дзякуй вам за падтрымку і вытрымку!
27 чэрвеня, нарэшце, кнігі ўжо будуць ў Мінску!
Моцна выбачаемся за затрымку і радыя будзем як мага хутчэй перадаць вам вашыя экзэмпляры.
Калі ласка:
• 12 ліпеня ў 19.00 у Культ. цэнтры "КОРПУС" (прасп. Машэрава, 9) адбудзецца імпрэза, прысвечаная кнізе. Будзем глядзець, слухаць і разумець, разам з Раманам Падалякам і Зміцерам Лук'янчыкам. Там можна забраць і свае кнігі. Будзем чакаць вас!
Калі не атрымліваецца 12 ліпеня ці трэба раней:
• 27 чэрвеня з 19.00 да 21.00 я буду з кнігамі ў кнігарні "Логвінаў" (прасп. Незалежнасці, 37а).
• Пачынаючы з 28 чэрвеня, кнігі можна самастойна забраць у офісе "Улея" (вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, офіс 1), з 9.00 да 18.00 (па працоўных днях).
• Калі для вас зручней нейкі іншы варыянт — пішыце. Будзем сустракацца!
• Калі вы жывеце ў іншым горадзе ці краіне і жадаеце атрымаць кнігу па пошце, нагадваем, што перасылка за кошт атрымальніка.
• У сярэдзіне жніўня мы прызначым яшчэ адну сустрэчу для тых, хто не зможа забраць раней.
Каб нам з'арыентавацца як вам зручней забраць свае кнігі, калі ласка, запоўніце форму: "ЗАБРАЦЬ КНІГУ" .