Файл недоступен в архиве: Дзьве_гісторыі_стварэння_ў_кнізе.mp4
Миниатюра недоступна в архиве
Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.
869 постов · страница 11 из 29
Файл недоступен в архиве: Дзьве_гісторыі_стварэння_ў_кнізе.mp4
Миниатюра недоступна в архиве
Комментарий Андрея Егорова — для "Беларускай праўды":
Макей и российская авиабаза. Беларусь исчерпала ресурс сближения с Западом
7 чэрвеня ў Мінску — "Майстар-клас Міхала Анемпадыства"
Напрыканцы акадэмічнага года ў Беларускім калегіуме, як заўсёды, адбудзецца майстар-клас Міхала Анемпадыстава. Толькі правядзе яго ўжо не ён...
Міхал Анемпадыстаў быў сябрам Беларускага калегіума ад самага пачатку яго стварэння. Больш за дваццаць гадоў таму ён прыдумаў лагатып Калегіума, доўгі час чытаў лекцыі на аддзяленні філасофіі і літаратуры.
У 2017 годзе ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE, які рэалізоўваў Лятучы ўніверсітэт, узнікла спачатку аўтарская фотавыстава, а потым шыкоўная кніга "Колер Беларусі". З простых рэчаў, выяваў і колераў, іх побытавага ўжытку і гісторыі, Міхал ствараў шматмерны вобраз беларускай культуры, стылю ды ідэнтычнасці, нацыянальнага характару і светабачання. Гэтай тэме быў прысвечаны і апошні прачытаны Міхалам курс у Беларускім калегіуме.
Пра паэта, дызайнера, мысляра, аўтара тэкстаў знакамітага "Народнага альбома" Міхала Анемпадыстава распавядуць выкладчыкі і сябры Беларускага калегіума. І паспрабуюць правесці за яго ягоны майстар-клас. Бо творчы даробак Міхала Анемпадыстава будзе і надалей натхняць новыя пакаленні ды спрыяць кшталтаванню культуры нашай краіны.
У імпрэзе возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч, Таццяна Вадалажская, Алена Дашкевіч, Адам Глобус, Ірына Дубянецкая, Кася Камоцкая, Сяргей Харэўскі.
Самавызначэнне беларускага інтэлектуала
На мінулым тыдні ў межах фестываля "Прадмова" адбылася дыскусія, прысвечаная інтэлектуальнай літаратуры .
Адное з асноўных пытанняў, якое паўстала на самым пачатку размовы, і так і засталося дыскусійным, тычылася не літаратуры, а постаці інтэлектуала. Хто такі інтэлектуал, як вызначыць інтэлектуальную дзейнасць, ці захоўваецца роля інтэлектуалаў сёння — удзельнікі дыскусіі зноў і зноў вярталіся да гэтай тэмы.
З гэтай нагоды рэдакцыя сайта Лятучага ўніверсітэта прапануе ўзгадаць тэкст беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, напісаны яшчэ ў 2006 годзе, прысвечаны аналізу катэгорыі і самавызначэнню інтэлектуала ў беларускай прасторы.
Меркаванне сацыёлага Таццяны Вадалажска што да выкарыстання такой формы пратэсту, як галадоўка — для тэлеканала "Белсат":
"Адзінае выйсце — галадаваць". Беларусы дамагаюцца сваіх правоў
"Размова Мацкевіча" з мастаком-манументалістам Аляксеем Лосікам —на "Белсаце":
Што даданая рэальнасць дае беларусам?
P.S. На жаль, на сайце тэлеканала даступны толькі фрагмент перадачы.
Фотография недоступна в архиве
Ігар Кулікоў, паэт, перакладчык, мовавед, знаўца санскрыту, абвясціў набор новых груп жадаючых вывучаць санскрыт.
Што гэта і як?
1. Заняткі пачнуцца з 1-га верасня, будуць праводзіцца як на беларускай, так і на рускай мовах, як правіла, раз на тыдзень. Працягласць аднаго занятку вар'іруецца ад 1 да 2 гадзін (плата — пазаняткавая, не пагадзінавая). Заняткі будуць праходзіць у агульназручным для выкладчыка і вучняў месцы (або ў выкладчыка дома, або ў вучняў дома, або ў трэцім памяшканні). Таксама можа быць разгледжана магчымасць аддаленага навучання.
2. Курс складаецца з двух частак: уводзін (25 заняткаў) і асноўнай часткі (140 заняткаў). Уводзіны выбудоўваюць граматычны каркас мовы і даюць вучню магчымасць самастойна арыентавацца ў іншых падручніках санскрыту, а таксама чытаць нескладаныя тэксты са слоўнікам.
3. Курс пабудаваны на аснове арыгінальнай санскрыцкай граматыкі настаўніка Пáніні. Цягам навучаньня вучні змогуць пазнаёміцца з арыгінальным санскрыцкім мовазнаўствам, санскрыцкімі слоўнікамі і агульнай інфармацыяй пра санскрыцкую літаратуру, а таксама вывучыць некаторыя вядомыя мантры.
4. Уводны занятак — бясплатны.
Владимир Мацкевич — про конспирологию в гомеопатических дозах .
"Я нахабна лічу сябе інтэлектуалам"
28 траўня ў межах Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі "Прамова" філосаф, эсэіст, літаратурны крытык Валянцін Акудовіч прачытаў лекцыю "Інтэлектуальная літаратура — эсэ перадусім".
Радыё "Свабода" прапануе да ўвагі 10 тэзаў з лекцыі.
Каментар Уладзіміра Мацкевіча — для "Белсата":
У першы дзень Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" была праведзена дыскусія: "Што такое інтэлектуальная літаратура і досвед інтэлектуальнага чытання?"
У дыскусіі прынялі ўдзел: Артур Клінаў, Ігар Духан, Барыс Пятровіч, Ірына Дубянецкая, Вольга Раманава, Зміцер Колас, Уладзімір Мацкевіч. Мадэраваў дыскусію Лявон Баршчэўскі.
Атмосфера воскресной дискуссии про интеллектуалов на Фестивале интеллектуальной книги "Прадмова" навеяла воспоминания про этот давний текст Владимира Мацкевича:
5 чэрвеня ў Мінску — дыскусія "Дзе Беларусь на мапе Балонскага працэса?"
25 траўня ў Парыжы завяршылася двухдзённая канферэнцыя міністраў адукацыі Еўропы. На ёй сярод іншых вырашалася пытанне, ці застанецца Беларусь у Балонскім працэсе.
Як вынікае з Дэкларацыі канферэнцыі, не гледзячы на тое, што наша краіна не выканала патрабанні Дарожнай мапы, яна застаецца ў Балонскім працэсе, але, як і раней, з пэўнымі ўмовамі. Канферэнцыя прапанавала Беларусі стратэгію на 2018-2020 гады, выкананне якой павінна зняць тыя "сутнасныя праблемы", якія замінаюць паўнавартаснаму ўдзелу краіны ў працэсе гарманізацыі вышэйшай адукацыі ў Еўропе.
Супольнасць Global Shapers ладзіць дыскусію, каб абмеркаваць гэтыя навіны і вынікі канферэнцыі.
Спікеры дыскусіі: Уладзімір Дунаеў, Іна Кулей, Хрысціна Рыхтэр.
27 траўня ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" філосаф і багаслоў Ірына Дубянецкая выступіла з лекцыяй "Беларуская Біблія Францішка Скарыны і пачатак беларускай інтэлектуальнай традыцыі", відэазапіс якой прапануем да вашай увагі.
Друкаваныя пераклады Бібліі XVI і пазнейшых стагоддзяў зрабілі велізарны ўплыў на развіццё нацыянальнага мыслення ў еўрапейскіх краінах. Францішак Скарына быў сярод тых, хто пракладаў дарогу да новага асэнсавання многіх рэалій чалавечага жыцця, матывацый і выбараў, да разумення ўзаемадачыненняў паміж сакральнай традыцыяй і патрабаваннямі сучаснасці.
У сваёй краіне Скарынава думка і справа апярэдзілі натуральныя працэсы развіцця культурнай ды інтэлектуальнай прасторы на добрую палову стагоддзя. Магчыма таму ягоны даробак не знайшоў адпаведнага водгуку. Аднак менавіта Скарына даў штуршок да абуджэння мыслення ў краіне і задаў яму надзвычай высокі ўзровень.
Цяпер, праз 500 гадоў, ясней відаць і значнасць працы Скрыны для беларускага інтэлектуальнага досведу ўвогуле, і роля біблійных перакладаў на фармаванне беларускага інтэлектуальнага поля ў прыватнасці.
23 траўня ў Лятучым універсітэце філосафам і багасловам Ірынай Дубянецкай быў праведзены дзявяты занятак у межах Школы Бібліі .
Владимир Мацкевич — о первопроходчестве .
Комментарий Андрея Егорова — для "Завтра твоей страны":
Почему демократические народы больше любят равенство, чем свободу
Редакция сайта Летучего университета предлагает к прочтению два коротких фрагмента из книги Алексиса де Токвиля "Демократия в Америке", посвященных природе могущества общественного мнения и классической дилемме равенства и свободы, которые сегодня обретают новую актуальность.
Алексис де Токвиль (1805-1859) — французский политический деятель, лидер консервативной Партии порядка, министр иностранных дел Франции (1849). В 1831 году де Токвиль отправился в заокеанское путешествие по Соединенным Штатам. Путешествие длилось около года, и по возвращении де Токвиль издал книгу под названием "Демократия в Америке". Это произведение, наряду со "Старым порядком во Франции", стало одним из главных трудов французского мыслителя. Книга "Демократия в Америке" выдержала несколько изданий и была переведена практически на все европейские языки.
22 мая в Летучем университете культуролог Максим Жбанков провел пятое занятие в рамках курса "После будущего: медиабум и новые измерения социального" .
29 мая — заседание "Клуба дилетантов"
Участникам очередного заседания "Клуба дилетантов", который собирается под руководством политолога Вячеслава Бобровича, к обсуждению предлагаются четыре темы:
• Тема 1. Национальная идея для Беларуси
• Тема 2. О чем говорит форум "Минский диалог"?
• Тема 3. Вспоминаем перестройку: время пассионариев?
• Тема 4. Сталин и Троцкий: причины антагонизма
Фестываль інтэлектуальнай кнігі распачаўся ў Мінску
У нядзелю, 27 траўня, у культурніцкім інкубатары ОК16 стартаваў фестываль "Прадмова", які цягам пяці дзён прапануе пляцоўку для сустрэчы ўсім удзельнікам кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцам і аўтарам, рэдактарам і крытыкам, дызайнерам, перакладчыкам і чытачам.
Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе агляд першага дня працы фестываля.
Комментарий Андрея Егорова — для БелаПАН:
Отмена статьи 193-1: непослушный "третий сектор" власти будут наказывать рублем
Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адкрываецца ўжо заўтра — у нядзелю, 27-га траўня!
А 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё, потым у праграме — лекцыя філосафа і багаслова Ірыны Дубянецкай "Беларуская Біблія Францішка Скарыны і пачатак беларускай інтэлектуальнай традыцыі", а пасля — дыскусія з удзелам філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча "Што такое інтэлектуальная літаратура і досвед інтэлектуальнага чытання?"
За навінамі фестывалю можна сачыць на старонцы ў Фэйсбуку і ў пабліку ва Укантакце .
В дни с 30 июня по 3 июля состоится Летняя школа Летучего университета . Во время летника запланировано проведение аналитическо-проектной игры "IT-страна: синхронизация социального и технологического развития".
Подготовка к игре осуществляется в рамках Минского методологического семинара.
В ФБ-группе семинара опубликована видеозапись заседания, состоявшегося 24 мая.
"Размова Мацкевіча" з кіраўніком Рады Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Андрэем Ягоравым — на тэлеканале "Белсат":
Политологи Андрей Егоров и Андрей Казакевич прокомментировали изданию "Беларуская праўда" заочную перепалку между министрами иностранных дел Литвы и Беларуси:
29 траўня ў Мінску — сустрэча па тэме: "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё"
Остарбайтарамі была вялікая колькасць людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Яны не былі злачынцамі, не выступалі супраць савецкай улады. Аднак, сталі ізгоямі ў паваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як ахвяр вайны, а як памагатых гітлераўскай Германіі.
Гэтыя людзі маўчалі больш за 70 гадоў і толькі цяпер яны расказалі пра сваё няпростае жыццё. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё", які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі. Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовую працу ў гады Другой сусветнай вайны і лёсы былых нявольнікаў. Фільм ужо быў паказаны ў Германіі і Гродна, у Мінску ён будзе дэманстравацца ўпершыню.
Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара праекта "Беларускія остарбайтары" гісторыкам Андрэем Мастыкам. Ён раскажа пра гэты праект і прачытае невялікую лекцыю пра остарбайтараў.
Проблема популизма сегодня, похоже, заняла прочное место в повестке дня. Ряд недавних событий потрясли и скандализировали наши глобальные общественные сферы, вызывая озабоченность в отношении будущего демократии и озадачивая ученых, журналистов и граждан.
Референдум в Италии и Brexit, победа Дональда Трампа на президентских выборах в США, а также партии Виктора Орбана на недавних венгерских выборах — это лишь последние примеры в длинной цепочке, которая возводит популизм в статус одной из самых горячо обсуждаемых сегодня в политических и академических кругах тем.
Редакция сайта Летучего университета сделала перевод статьи Янниса Ставракакиса, профессора Political Discourse Analysis в Университете Аристотеля (Салоники, Греция), координатора POPULISMUS Observatory:
Навіны краўдфандынгавай кампаніі па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі", якая паспяхова завяршылася 26 красавіка.
Таццяна Вадалажская, аўтар праекта, паведамляе :
Шаноўныя сябры!
Яшчэ раз хачу падзякаваць за вашую падтрымку!
Агулам у нас атрымаласяя зрабіць так, каб наклад кнігі Міхала Анемпадыстава быў 1700 экземпляраў. Гэта вельмі прыемна і важна, бо азначае, што шмат беларусаў будуць мець магчымасць атрымаць гэтую кнігу!
Мы крыху затрымліваемся з друкам. Але тыпаграфія абяцала ўсё зрабіць да 15 чэрвеня. Гэта азначае, што не пазней за 20 чэрвеня (бо кнігі павінны яшчэ даехаць) я змагу пачаць перадаваць вам кнігі.
Моцна выбачаюся за гэтую затрымку. І спадзяюся на разуменне.
Як толькі наклад будзе ў Мінску, адразу звяжуся з вамі і паклічу на сустрэчу.
З павагай і ўдзячнасцю, Таццяна.