Думаць Беларусь#1270

"Польскае радыё для замежжа" запыталася ва Уладзіміра Мацкевіча пра тое, што зараз адбываецца ў нашым Лятучым універсітэце:

Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.

За ўдзел у лекцыйных занятках, курсах не трэба плаціць грошы — гэта асноўны прынцып заснавальнікаў Лятучага ўніверсітэта. І таму здараюцца крызісы, калі ўніверсітэту не хапае сродкаў на дзейнасьць, аднак гэтыя перашкоды можна пераадольваць, гаворыць адзін з заснавальнікаў адукацыйнай пляцоўкі Уладзімір Мацкевіч, якога "Польскае радыё" папрасіла падсумаваць мінулы год і распавесці пра планы на будучыню.

"У 2018 годзе былі пэўныя цяжкасці, таму крыху зменшылася колькасць заняткаў. Аднак гэтыя перашкоды можна пераадольваць. Мы працягваем курсы, рэалізуючы наш старадаўні лозунг "Думаць Беларусь". Наш універсітэт — гэта лекцыйныя заняткі на тэмы, якіх няма ў дзяржаўных вышэйшых установах. У нас выкладаюць выдатныя спецыялісты, мы далі магчымасць працаваць у нас некаторым выкладчыкам з патрыятычнай устаноўкай, якія былі звольненыя з дзяржаўных ВНУ. На ўзор польскага Лятучага ўніверсітэта часоў "Салідарнасці" мы таксама назвалі гэта Лятучым універсітэтам".

Падрабязную гутарку з Уладзімірам Мацкевічам слухайце ў далучаным ніжэй гукавым файле.

Все посты канала