Дзе Беларусі зараз шукаць недастаючыя грошы, на якія прызвычаіліся разлічваць?
Выкарыстоўваць старыя спосабы "выбіваць" грошы з Расіі наўрадці ўжо атрымаецца, лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
"Або нейкая кампенсацыя нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам, або нейкія зніжкі на кошты газу і нафты, кватаванне і г.д., то бок увесь арсенал, які выкарыстоўваўся раней, будзе нейкім чынам рэкамбінаваны".
Недахоп грошай з Усходу можа падштурхнуць афіцыйны Мінск шукаць сродкі на Захадзе:
"У сітуацыі лаяльнасці Беларусі да Захаду і імкнення падтрымаць беларускую незалежнасць, падтрымаць г.зв. нейтралітэт, якім бы ён ні быў — гэта стане тым, што дасць выхады на новыя крыніцы рэсурсаў з Захаду. Новыя сродкі фінансавання могуць быць перададзеныя Беларусі праз МВФ, напрыклад", — падзяліўся сваім меркаваннем у інтэрв’ю "Белсату" Андрэй Ягораў.