Думаць Беларусь#1297

​​ Беларускі камітэт ІКАМОС аб’явіў конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гадах — "Спадчына ў дзеянні" .

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.

"Конкурсам "Спадчына ў дзеянні" мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чым ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак у творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні", — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення Беларускага камітэта ІКАМОС і каардынатар конкурса.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 сакавіка 2019 года.

Все посты канала