Думаць Беларусь#1304

​​ Андрэй Ягораў — беларусам: "Трэба проста выкінуць гэтую Маскву з галавы".

Шмат кім, і найперш у самой Беларусі, цяперашнія кантакты Лукашэнкі з заходнімі палітыкамі, як хоць бы з тым жа кіраўніком венгерскай дыпламатыі, успрымаюцца ў піку Маскве.

"Гэта, з аднаго боку, такая традыцыйная "Масква ў галаве", дзе ўсё, што ні адбываецца, інтэрпрэтуецца: "а як жа Расія на гэта паглядзіць?" Гэта проста дэманстрацыя вялікай залежнасці беларускай думкі і падыходу да асэнсавання пазіцый", — лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

А з іншага боку, ківаюць на рэўнасць самой Расіі. Мінск застаецца адзіным хаўруснікам Крамля на захад ад Смаленска, і на любы крок Беларусі ў Маскве рэагуюць надзвычай нервова. Расійскія СМІ і палітыкі могуць абурыцца літаральна з усяго: ад афіцыйных святаў вышыванкі да беларускага абмежаванага "бязвізу". Калі ж паглядзець на рэчы цвяроза...

"Ніякага руху Беларусі на Захад няма, а глыбіня ўзаемадзеяння паміж ЕС і Расіяй, калі мы глядзім на дамоўны бок, нават зараз значна глыбейшая, чым з Беларуссю. Вось гэтае бачанне расійскімі вачыма — трэба проста выкінуць гэтую Маскву з галавы", — адзначае ў інтэрв’ю "Белсату" Андрэй Ягораў.

Все посты канала