Думаць Беларусь#1328

​​ Калі будуць тыя прэзідэнцкія "выбары", дакладна яшчэ не вядома: ці то сёлета, ці то ў наступным годзе. А парад "кандыдатаў на кандыдаты ў прэзідэнты" ўжо пачаўся — пра свой намер вылучацца паведамілі ўжо шасцёра, не ўлічваючы Лукашэнку.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які цягам шмат гадоў аналізуе выбарчыя працэсы ў Беларусі, вымушаны ізноў паўтарыць, што сумленнаму чалавеку няма чаго ўдзельнічаць у выбарчым фарсе:

"Усялякі кандыдат і ўдзельнік перадвыбарчай кампаніі кандыдата, і выбарцы, якія ходзяць на гэтыя ганебныя "выбары", на ўчасткі, дзе пакідаюць свае бюлетэні, якія не ўлічваюцца — гэта ўсё ўдзельнікі махлярства", — кажа ён у інтэрв’ю "Белсату" .

Чытайце аргументацыю Мацкевіча яшчэ ад 2014 года: Выборы объявлены — началась суета

Все посты канала