Прэмія імя Міхала Анемпадыстава: [распачаўся прыём заявак
](http://fly-uni.org/novosti/premija-imja-mihala-anempadystava/ )Прэмія за дызайн кніжнай вокладкі заснавана сёлета ў памяць пра чалавека шматлікіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця год таму.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай кнігі, што выйшла ў 2018 годзе і адпавядае пэўным крытэрам.
❗️Заяўкі прымаюцца да 28 лютага.
Пераможцу абвесцяць падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які пройдзе сёлета 4-7 красавіка.
Фотография недоступна в архиве