На ФБ-старонцы Прэміі імя Міхала Анемпадыстава выкладзеныя выявы вокладак усіх 62 беларускіх кніг, што патрапілі ў доўгі спіс прэміі.
Нагадаем, што кароткі спіс з 10 кніг, які вызначыць прафесійнае журы, будзе абвешчаны ўжо ў гэтую суботу, 16 сакавіка — у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава. А пераможцу прэміі назавуць сёлета 7 красавіка падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".
Больш падрабязнасцей пра Прэмію імя Міхала Анемпадыстава чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .
Фотография недоступна в архиве