Думаць Беларусь#1485

Сёння Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 55 гадоў…

Таццяна Вадалажская напісала кранальныя словы ў ФБ-групе Лятучага ўніверсітэта :

"Разам з намі Міхал ствараў Лятучы.

Яго стыль, пазнавальныя вобразы, крыху іранічныя, узнёслыя і рамантычныя, паглыбленыя ў традыцыю... свае.

Крылы, аблокі, лесвіцы ў неба, чалавек-канцэнтратар і ралля для будучых парасткаў...

Белы, чорны і шэры, што "сімвалізуе асабістую сціпласць і дэмакратычнасць людэніта ў адносінах з сябрамі і калегамі, знак паклікання і паспалітасці, непадуладнасць модзе і крытычнасць мыслення".

Гімн "Развітанне”...

Дзякуй, дружа! З днём народзінаў..."

UPD. Чытайце таксама на сайце Лятучага ўніверсітэта вялікае інтэрв’ю з Міхалам Анемпадыставым, зробленнае ў 2015 годзе: "Як я стаў інтэлектуалам" .

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала