Думаць Беларусь#1496

Стаў вядомы шорт-ліст Прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Кароткі спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому сёння споўнілася б 55 гадоў.

На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася больш за 60 кніг. Журы абрала 10 вокладак для шорт-ліста:

• аўтар вокладкі: Грыгорый Кацнэльсон — да кнігі: Рычард Гавяліс "Віленскі покер" (выдавецтва "Логвінаў");

• Анатоль Лазар — Чарльз Букоўскі "Чытво" (выдавецтва "Логвінаў");

• Аляксандр Лучына — VEHA "Найлепшы бок" (выдавецтва "Янушкевіч");

• Арцём Масюкевіч — Святлана Алексіевіч "Галасы Утопіі" (выдавецтва "Логвінаў");

• Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан (дызайн) — Алена Лапцёнак (укладальніца) "Вясна 2017" (праваабарончы цэнтр "Вясна");

• Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна "Практыкі падпарадкавання" — Вольга Шпарага "Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии" (выдавецтва "Медысонт");

• Павел Татарнікаў — Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў "Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі" (выдавецтва "Медыял");

• Сяргей Шаматульскі — Павел Касцюкевіч "Бульба ў райскім садзе" (выдавецтва "Логвінаў");

• Сяргей Шаматульскі — Вольга Такарчук "Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых" (выдавецтва "Логвінаў");

• Уладзіслава Юрчанка — Антон Кулон "Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС" (выдавецтва "Галіяфы").

Пераможцу назавуць 7 красавіка падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".

Все посты канала