Думаць Беларусь#1520

"Транзіт улады па-казахстанску" ўжо амаль тыдзень застаецца адной з топавых тэмаў у постсавецкіх медыях. Беларусы таксама з энтузіязмам кінуліся абмяркоўваюць, ці магчыма тое самае і ў нашым аўтарытарным выпадку.

Палітолаг Андрэй Ягораў упэўнены, што сёння ў Беларусі трэба задумвацца не над тым, каб перадача ўлады тут прайшла на капыл Казахстана, але над тым, каб перайсці да нармальнага ладу кіравання, а не працягваць аўтарытарную агонію. Людзі пры ўладзе мусяць задумвацца, што будзе ў нашай краіне ў будучыні.

"Калі ў Беларусі будзе нармальны пераход да дэмакратычнай сістэмы кіравання, то, найхутчэй, гэта можа адбыцца толькі праз альянс часткі кіроўных эліт з нейкімі сіламі грамадзянскай супольнасці ці больш шрокай супольнасці нашай краіны. Таму я спадзяюся, што яны ў нас пры ўладзе ёсць — нармальныя людзі", — кажа палітолаг у інтэр’ю газеце "Новы Час" (@novychas ).

Чытайце болей: Чаму Беларусь — не Казахстан

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала