Учора ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава "Колер Беларусi: бясконцай наша" , прысвечаная 55-годдзю з дня народзінаў культурнага дзеяча і дызайнера Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця на пачатку мінулага года.
Наведаць выставу можна будзе да 16 красавіка — падчас працы экспазіцыі: з 11.00 да 19.00, штодня, акрамя панядзелка.
Удава майстры Алена Дашкевіч распавяла інтэрнэт-парталу "Планета Беларусь", як задумваўся і ствараўся праект "Колер Беларусі", які ўвасобіўся ў курсах лекцый па візуальным мастацтве, прачытаных у Лятучым універсітэце, у аднайменных выставе фотаработ і дызайнерскім альбоме:
Как работал Михал? В этом была его загадка!
Таксама нагадваем, што заўтра, 7 красавіка, у межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку, адразу пасля якой будзе зладжана творчая імправізацыя "Чуць. Бачыць. Разумець" паводле альбома "Колер Беларусі".
Імпрэзы пройдуць у мінскай прасторы OK16: пачатак цырымоніі ўзнагародзання — а 17-й гадзіне, пачатак творчай імправізацыі — у 17.45.