Думаць Беларусь#1579

24-25 траўня ў Кіеве і 11-12 чэрвеня ў Мінску — семінар ["Давер, адказнасць і сацыяльная згуртаванасць у сучаснай Украіне"

](http://fly-uni.org/novosti/seminar-daver-adkaznasc-u-suchasnaj-ukraine/ )Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ), што аб’ядноўвае вядомых навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Расіі і дзейнічае ў цеснай супрацы з міжнароднымі партнёрамі, запрашае да абмеркавання ў межах адмысловага семінара пытання даверу ў сучасных посткамуністычных грамадствах.

Семінар пройдзе ў два этапы:

• першы этап адбудзецца ў Кіеве і распачнецца з публічнай лекцыі знакамітага амерыканскага філосафа і палітолага Фрэнсіса Фукуямы;

• другі этап будзе зладжаны ў Мінску і распачнецца з публічнай лекцыі вядомага палітычнага філосафа, кіраўніцы Цэнтра па вывучэнні дэмакратыі Вестмінстэрскага ўніверсітэта Шанталь Муф.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 красавіка!

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала