Думаць Беларусь#1671

​​ Сёлета 13-19 красавіка ў адным з маляўнічых куткоў Браслаўшчыны прайшоў ужо шосты па ліку беларускі аспен-семінар "Каштоўнасці, адказнасць, будучыня" .

Не можам устрымацца, каб не падзяліцца шчырымі словамі на адрас семінара, выказанымі сёння адным з яго ўдзельнікаў журналістам Міхасём Янчуком:

"Калі б мне яшчэ месяц таму сказалі, што я буду публічна вызнаваць каханне да вялікай групы раней незнаёмых мне людзей — я б проста пасмяяўся. А сёння я гэта раблю — уласна цяпер.

Мая каханая група аспен-семінара шостага выпуску! Вы змянілі маё жыццё тым, што ўварваліся ў яго і напоўнілі яго новым сэнсам і новымі матывацыямі. Вы дазволілі ўбачыць вас вельмі блізка і адчуць усім сэрцам. Вы сталі вельмі важнымі людзьмі ў маім жыцці — і словамі перадаць гэтага не атрымаецца, і вы самі ведаеце, чаму.

Вы цяпер заўсёды са мною сваімі інтанацыямі і думкамі, што сталі часткаю мяне. Я вас штодня абдымаю эмацыйна і ментальна.

А ўсяму іншаму беларускаму свету я магу сказаць: я вам зайздрошчу! Бо на аспен-семінар бяруць толькі раз у жыцці. А гэта значыць, што ён у вас наперадзе, калі вы толькі захочаце і пройдзеце адбор.

І яшчэ нізкі паклон усім аспенаўцам, што былі да нас — і спрычыніліся да таго, што наш семінар-цуд стаўся магчымым. Мы пераймаем вашую эстафету і будзем несці яе далей, каб развіццё аспенаўскага космасу не спынялася ў нашай краіне, якая яго вельмі патрабуе.

І асобная падзяка арганізатарам і мадэратарам! Вы гэта зрабілі. Вы зрабілі НАС".

P.S. Мяркуецца, што наступны беларускі аспен-семінар пройдзе напрыканцы восені.

Калі зацікавіліся — не прамініце абвестку аб наборы яго ўдзельнікаў. Сачыце за нашымі навінамі!

Все посты канала